Больш за 100 чалавек загінулі ў выніку землятрусу ў Калумбіі

У Калумбіі адбыўся магутны землятрус. Яго магнітуда склала 7,4. Эпіцэнтр знаходзіўся ў Сан-Хасэ-дэль-Пальмар, прыкладна за 240 км на захад ад сталіцы краіны Багаты.

Падземныя штуршкі адчуваліся ў сталіцы, а таксама ў гарадах Калі, Папаян, Манісалес, Арменія, Перэйра і іншых населеных пунктах. Улады ўвялі на тэрыторыі краіны рэжым нацыянальнага бедства.

Землятрус стаў самым моцным за апошнія дзесяць гадоў.

Афіцыйна паведамляецца пра 111 загінулых, аднак у шэрагу СМІ апублікаваная інфармацыя пра 132 ахвяры стыхіі. Выратавальныя работы працягваюцца.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!