Фото: ust-luga.ru
Расійскі нафтаналіўны порт у Усць-Лузе аднавіў працу. Пра гэта паведамляе Bloomberg.
Паводле інфармацыі агенцтва, танкер Jewel стаў пад пагрузку ў порце ў суботу. Да гэтага праца порта была парушана ў выніку некалькіх удараў беспілотнікамі.
Агенцтва адзначае, што аднаўленне працы порта і стабільныя адгрузкі нафты могуць супакоіць нафтавыя рынкі, якія ліхаманіць на фоне сітуацыі ў Армузскім праліве.