Фото: ГТК
Казахстанскі перавозчык хацеў зэканоміць 15 тысяч рублёў на мытных плацяжах і занізіў кошт грузу ў дакументах.
Грузавы аўтамабіль уязджаў у Беларусь з Літвы праз пункт пропуску «Каменны Лог». У машыне знаходзіліся 94 унутраныя і вонкавыя блокі кандыцыянераў.
Кіроўца прадставіў несапраўдныя дакументы, у якіх кошт тавару быў заніжаны на 23 тысячы еўра. Такім чынам перавозчык хацеў зэканоміць на мытных плацяжах 15 тысяч рублёў, паведамляе ДМК.
У дачыненні да перавозчыка распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 3 арт. 15.5 КаАП. Яму давядзецца выплаціць недастаючыя мытныя плацяжы, а таксама штраф у памеры да 30% ад кошту незаконна ўвезеных тавараў, які ў рэчаіснасці склаў 110 тысяч еўра.