«БКМ Холдынг» паставіў электробусы для БелАЭС

Работнікі БелАЭС цяпер будуць ездзіць на працу на электробусах. «БКМ Холдынг» паставіў чатыры прыгарадныя электробусы E350 для атамнай станцыі.

“Электробусы будуць выкарыстоўвацца для перавозкі персаналу на тэрыторыі і паблізу аб’екта”, — гаворыцца ў паведамленні.

Электробусы разлічаныя на перавозку да 53 пасажыраў. Яны абсталяваныя новым электрарухавіком 220 кВт, энерганакопліўнай сістэмай 614,4 В і забяспечваюць аўтаномны ход не менш за 100 км. Максімальная хуткасць — да 90 км/г.

Фота: БКМ
Фота: БКМ
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!