Фото: "Вясна"
Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі ў панядзелак сустрэўся з лідарам літоўскіх кансерватараў, дэпутатам Сейма Лаўрынасам Кашчунасам. Зараз яго партыя знаходзіцца ў апазіцыі.
Як адзначылі ў праваабарончым цэнтры “Вясна”, Бяляцкі і Кашчунас абмеркавалі механізмы аказання дапамогі беларускай дэмакратычнай супольнасці, якая апынулася за межамі краіны. Асаблівая ўвага была нададзена працы праваабарончага цэнтра «Вясна». Падчас размовы падымаліся пытанні жорсткіх рэпрэсій у Беларусі, умоў утрымання палітычных зняволеных, а таксама ціску на Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт.
Бакі закранулі тэмы санкцыйнай палітыкі і падтрымкі ініцыятывы Літвы ў Міжнародным крымінальным судзе. Бяляцкі і Кашчунас таксама абмеркавалі важнасць захавання беларускай культуры і самабытнасці ў эміграцыі.
Сёння Алесь Бяляцкі таксама правёў сустрэчу з прэм’ер-міністрам Літвы Інгай Ругінене.