Стаўкі ўтылізацыйнага збору зменяцца з 29 красавіка

Стаўкі ўтылізацыйнага збору зменяцца з 29 красавіка. Пра гэта паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт.

Пастанова аб змене ставак утылізацыйнага збору была падпісана на мінулым тыдні.

Як паведамлялі ў прэс-службе ўрада, для фізічных асоб стаўка ўтылізацыйнага збору на набываныя аўтамабілі да трох гадоў незалежна ад тыпу і аб’ёму рухавіка вырасла з 544,5 да 624,92 рубля, на аўтамабілі, старэйшыя за тры гады — з 1089 да 1282,02 рубля.

Памеры ставак утылізацыйнага збору ў дачыненні да шасі транспартных сродкаў устаноўлены ў залежнасці ад іх катэгорыі і тэхнічна дапушчальнай масы.

Трэба адзначыць, што пастанова Савета міністраў ад 23 красавіка № 195 “Аб утылізацыі” пакуль не апублікавана.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!