ЕГУ, МКС, інтэграцыя беларусаў. Бяляцкі сустрэўся з прэм’ер-міністрам Літвы

Нобелеўскі лаўрэат, кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэм’ер-міністрам Літвы Інгай Ругінене.

Як паведамляе “Вясна”, Бяляцкі выказаў падзяку за салідарнасць з беларускімі праваабарончымі і недзяржаўнымі арганізацыямі. Ён падкрэсліў важнасць далейшага выкарыстання механізмаў Міжнароднага крымінальнага суда ў дачыненні да падзей у Беларусі. Нагадаем, Літва падала зварот у МКС супраць Аляксандра Лукашэнкі.

Таксама асаблівая ўвага падчас сустрэчы надавалася ціску на ЕГУ, сітуацыі з палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі. Акрамя таго, ішла гаворка пра пытанні працы прафсаюзаў і ўзаемадзеяння з Міжнароднай арганізацыяй працы, інтэграцыю беларусаў, якія вымушана пераехалі ў Літву, эфектыўнасць санкцыйнай палітыкі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!