Reform.news

Бізантыйскі хор «Артос» дасць Велікодныя канцэрты ў Варшаве і Вільні. У праграме – бізантыйскія і грэгарыянскія харалы

Reform.news · 5 красавіка 2026, 00:20

https://reform.news/be/bizantyjski-hor-artos-dasc-velikodnyja-kancjerty-varshave-i-vilni-u-pragrame-bizantyjskija-i-grjegaryjanskija-haraly/

У красавіку жыхары і госці польскай і літоўскай сталіц змогуць пачуць унікальную праграму з бізантыйскіх і грэгарыянскіх харалаў — дзвюх асноў еўрапейскай сакральнай музыкі.

Імпрэсарыё Алесь Чахоўскі і хормайстар Павел Гонца запрашаюць на канцэрты бізантыйскага хору «Артос» Канстантынопальскага патрыярхату. Гэты калектыў з’яўляецца творчым пераемнікам легендарнага беларускага мужчынскага хору «Унія», заснаванага ў Менску яшчэ ў 1990 годзе. Сёння хор базуецца ў Вільні, а ў яго складзе спяваюць беларусы, літоўцы і ўкраінцы.

У праграме прагучаць літургічныя спевы II–IV стагоддзяў на беларускай, грэцкай і лацінскай мовах. Гэта творы, якія на працягу стагоддзяў напаўнялі скляпенні старажытных базылік і манастыроў па ўсім кантыненце.

«Бізантыйская монадыя і лацінская грэгарыянская традыцыя — гэта не проста музыка, гэта мова, на якой Еўропа стагоддзямі размаўляла з Богам», — адзначаюць арганізатары імпрэзы.

Расклад канцэртаў наступны:

Варшава. Час і месца: 6 красавіка, Касцёл святога Аляксандра (pl. Trzech Krzyży). Квіткі тут.

Вільня. Час і месца: 12 красавіка, Касцёл святых апосталаў Піліпа і Якуба (Lukiškių a. 10). Квіткі тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Рэклама

Пакінуць адказ