Беспілотнікі атакавалі Омскі НПЗ

Беспілотнікі сёння атакавалі Омскі НПЗ. Удзень у расійскім горадзе была абвешчаная беспілотная небяспека, закрыты аэрапорт.

Пазней губернатар рэгіёна Віталь Хацэнка паведаміў, што над Омскай вобласцю былі збітыя беспілотнікі. Праз паўгадзіны ён прызнаў трапленні ў паўночным прамысловым вузле Омска.

«Некалькім беспілотнікам удалося дасягнуць паўночнага прамысловага вузла Омска. Аператыўнымі службамі прымаюцца неабходныя меры па ліквідацыі наступстваў», — напісаў ён.

Тым часам у інтэрнэце з’явіліся відэа выбухаў і пажараў на Омскім НПЗ. Прадпрыемства лічыцца найбуйнейшым у Расіі. Яго магутнасць — 22 млн т нафты за год.

Омскі НПЗ стаў найбольш аддаленым аб’ектам, паражаным украінскімі беспілотнікамі, — да яго ад мяжы больш за 2,5 тыс. км.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!