Беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць перад пачаткам ПМЭФ

Ленінградская вобласць Расіі сёння падверглася атацы беспілотнікаў. Усяго, паводле інфармацыі губернатара рэгіёна Аляксандра Драздзенкі, збіта 50 дронаў. Аэрапорт Пулкава часова не абслугоўвае рэйсы.

Губернатар не паведамляў пра пашкоджанні, аднак у сацыяльных сетках распаўсюджваюцца кадры пажараў партовай інфраструктуры.

Сёння ў Санкт-Пецярбургу павінен адкрыцца Міжнародны эканамічны форум.

Мінабароны РФ абвясціла, што сёння ноччу былі перахопленыя 354 беспілотнікі над тэрыторыямі 15 рэгіёнаў РФ.

Паветраная трывога сёння ноччу таксама абвяшчалася ў некаторых раёнах Латвіі і Эстоніі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!