Беспілотнік трапіў у будынак у Маскве
Рэдакцыя Reform.news · 4 мая 2026, 07:18
https://reform.news/be/bespilotnik-trapi-u-budynak-u-maskve/Сёння ўначы беспілотнік трапіў у будынак у Маскве ў раёне вуліцы Масфільмаўскай. Пра гэта паведаміў мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін.
“Паводле папярэдніх дадзеных, беспілотнік трапіў у будынак у раёне Масфільмаўскай. Пацярпелых няма. Службы працуюць на месцы здарэння”, – паведаміў ён ноччу ў тг-канале.
“Атака двух беспілотнікаў, якія ляцелі на Маскву, адбіта сіламі СПА Мінабароны. Спецыялісты экстранных службаў працуюць на месцы падзення абломкаў”, – дадаў Сабянін праз тры гадзіны.

