Фото: pixabay.com
Нацыянальны статыстычны камітэт упершыню апублікаваў даныя пра дыстанцыйную і платформенную занятасць у Беларусі.
Паводле яго даных, у 2025 годзе праз платформы працавалі 0,5% занятых у эканоміцы, а дыстанцыйна — 0,8% занятых.
У структуры дыстанцыйнай занятасці 49,7% прыпадала на занятых у інфармацыі і сувязі, 21% — у прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці, 11,4% — у гандлі, 4,9% — у паслугах адукацыі і аховы здароўя, 3,1% — у транспарце і лагістыцы.
Белстат таксама апублікаваў статыстычны партрэт дыстанцыйнага работніка. У сярэднім яму 35,4 года, 79,7% мае вышэйшую адукацыю, 37,9% мае дзяцей, 63,1% дыстанцыйна занятых — найманыя работнікі. 50,6% складаюць мужчыны і 49,4% — жанчыны.
У структуры платформеннай занятасці пераважаюць паслугі таксі (31,6%), продаж тавараў (19,4%), працы і паслугі ў сферы IT (17,9%), дастаўка і бытавыя паслугі (14,3%), адукацыя, юрыдычныя і турыстычныя паслугі (10%).
41,1% тых, хто працуе праз платформы, з’яўляюцца самазанятымі, 49,1% — найманыя работнікі.
63,4% — мужчыны, 36,6% — жанчыны. Сярэдні ўзрост складае 37,1 года, 46% маюць вышэйшую адукацыю, 45,8% маюць дзяцей.