Reform.news

БелАЗ паставіў першы газадызельны самазвал

Рэдакцыя Reform.news · 27 лістапада 2026, 10:11

https://reform.news/be/belaz-pastavi-pershy-gazadyzelny-samazval/

БелАЗ адправіў расійскай кампаніі «Кузбасразрэзвугаль» першы газадызельны самазвал.

130-тонная машына БЕЛАЗ-7513W прайшла завадскія выпрабаванні. Цяпер два гады яна будзе знаходзіцца ў доследна-прамысловай эксплуатацыі.

Рухавік машыны магутнасцю 1600 к.с. можа працаваць і на дызельным паліве, і на звадкаваным прыродным газе.

“Сістэма кіравання дазваляе аптымізаваць суадносіны дызпаліва і газу ў залежнасці ад рэжыму працы і ўмоў эксплуатацыі. Пры гэтым не менш за 40% дызпаліва можа быць замененае больш эканамічным ЗПГ, што спрыяе зніжэнню эксплуатацыйных выдаткаў”, — патлумачылі на прадпрыемстве.

Самазвал абсталяваны крыягенным бакам для ЗПГ аб’ёмам 1400 літраў і бакам для дызпаліва на 1900 літраў для 12-гадзіннай працы без дазапраўкі.

Рэклама

Пакінуць адказ