Reform.news

«Гродна Азот» будуе вытворчасць аміячнай салетры

Рэдакцыя Reform.news · 27 лістапада 2026, 10:06

https://reform.news/be/grodna-azot-budue-vytvorchasc-amijachnaj-saletry/

«Гродна Азот» будуе вытворчасць аміячнай салетры. Гэта адзін з двух інвестыцыйных праектаў, з якімі сёння знаёміцца прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

«Праект накіраваны на атрыманне новага прадукту — аміячнай салетры, што дазволіць забяспечыць магчымасць дыверсіфікацыі выпуску азотных угнаенняў пад патрэбы рынку. Вытворчая магутнасць складзе 1500 тон за суткі, тэрмін рэалізацыі — 2028 год. Цяпер праводзяцца будаўніча-мантажныя работы», — гаворыцца ў паведамленні.

Трэба адзначыць, што аміячная салетра можа выкарыстоўвацца не толькі ў якасці ўгнаення, яна таксама з’яўляецца сыравінай для вытворчасці выбуховых рэчываў.

Другі праект — рэканструкцыя цэха «Аміяк-4». У выніку плануецца павялічыць магутнасць вытворчасці з 1620 да 2100 тон за суткі. Работы будуць праведзеныя ў два этапы. Першы этап плануецца скончыць да канца года. Магутнасць цэха вырасце да 1750 тон за суткі. Цалкам праект плануецца завяршыць да 2030 года.

Рэклама

Пакінуць адказ