Reform.news

Пазадарожнік сутыкнуўся з грузавіком пад Брэстам. Адзін чалавек загінуў, двое пацярпелі

Рэдакцыя Reform.news · 27 лістапада 2026, 10:13

https://reform.news/be/pazadarozhnik-sutyknu-sja-z-gruzavikom-pad-brjestam-adzin-chalavek-zaginu-dvoe-pacjarpeli/

Адзін чалавек загінуў, яшчэ двое шпіталізаваныя ў выніку сутыкнення пазадарожніка і грузавіка на трасе М1 пад Брэстам.

Трагедыя адбылася 27 лістапада каля 02:00 на 25-м кіламетры дарогі М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ, паведамляюць ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Паводле папярэдніх звестак, 44-гадовы жыхар Кобрына за рулём Land Rover рухаўся ў напрамку Мінска, не выбраў бяспечную дыстанцыю і сутыкнуўся з грузавіком МАЗ, які ехаў наперадзе пад кіраваннем 25-гадовага жыхара Брэста.

У выніку ДТЗ 44-гадовы пасажыр пазадарожніка загінуў на месцы здарэння. Кіроўцы абодвух транспартных сродкаў атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваныя.

Уначы на месцы працавалі следчыя. Распачатая крымінальная справа.

Рэклама

Пакінуць адказ