“Белавія” выканала рэйсы з Амана і ААЭ ў Мінск

“Белавія” выканала рэйсы з Амана і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Сёння пасля поўначы ў Нацыянальным аэрапорце прызямліліся самалёты з Маската і Дубая.

Рэйс «Белавія» B2718 даставіў у Мінск 189 пасажыраў. Учора авіякампанія паведамляла, што ім змогуць скарыстацца пасажыры, якія мелі білеты на 28 лютага. Тады рэйс не адбыўся з-за закрыцця аэрапорта Дубая пасля пачатку аперацыі ЗША і Ізраіля супраць Ірана і удараў у адказ іранскіх сіл па амерыканскіх саюзніках у Персідскім заліве.

4–5 сакавіка “Белавія” таксама мае намер выканаць вывазныя рэйсы з Дубая.

Паводле слоў гендырэктара “Белавія” Ігара Чаргінца, у ААЭ затрымаліся каля 1000 беларускіх турыстаў, у Амане — каля 300.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!