«Белавія» вяртае рэгулярныя рэйсы на Пхукет

Авіякампанія «Белавія» абвясціла пра вяртанне Пхукета ў сваю маршрутную сетку. Рэгулярныя рэйсы паміж Мінскам і тайскім востравам пачнуць выконвацца з канца кастрычніка.

Першыя рэйсы з беларускай сталіцы запланаваны на 21 і 23 кастрычніка, а зваротныя — з 30 кастрычніка.

Пачынаючы з 29 кастрычніка палёты па маршруце Мінск — Пхукет — Мінск будуць выконвацца двойчы на тыдзень. Вылеты з Мінска запланаваны на чацвер і нядзелю, у зваротным напрамку — на пятніцу і панядзелак.

Кошт білетаў па тарыфе «Лайт» пачынаецца ад 1731 рубля ў адзін бок і ад 3057 рублёў — за пералёт туды і назад.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!