Фото: МИД
20 ліпеня міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў сустрэўся з паслом Швейцарыі ў Беларусі Крысцінай Хонегер-Залатухін з нагоды завяршэння яе дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.
Суразмоўцы абмеркавалі стан і перспектывы актывізацыі адносін паміж Беларуссю і Швейцарыяй у кантэксце існых рамкавых умоў. Бакі таксама абмяняліся меркаваннямі пра сітуацыю ў рэгіёне і свеце, паведамляе МЗС Беларусі.
Крысціна Хонегер-Залатухін была паслом Швейцарыі ў Беларусі з 2022 года.