Фото: ГПК
Грамадзянка Беларусі пры выездзе з краіны прад’явіла памежнікам замежны пашпарт. У выніку яе не выпусцілі і аштрафавалі, паведамляе ДПК.
Дзяўчына выязджала з Беларусі ў Літву праз пункт пропуску «Каменны Лог». Пры перасячэнні мяжы яна паказала замежны пашпарт, але, згодна з беларускім заканадаўствам, пры перасячэнні беларускай мяжы грамадзяне абавязаныя выкарыстоўваць нацыянальныя дакументы. Дзяўчыну не выпусцілі з Беларусі і аштрафавалі.
Яшчэ адна беларуска, якая пражывае ў Канадзе, у той жа дзень уязджала ў Беларусь з Літвы і прад’явіла пашпарт, пратэрмінаваны на два гады. Дакумент канфіскавалі, а дзяўчына атрымала штраф.
Таксама ў «Каменным Логу» жыхар Латвіі прад’явіў памежнікам падробленую страхоўку на аўтамабіль. У дачыненні да замежніка пачата праверка ў рамках Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.