Беларускія вайскоўцы наведваюць выставу ўзбраенняў у Катары

Беларуская ваенная дэлегацыя на чале з начальнікам Генштаба Паўлам Муравейкам наведвае выставу ўзбраення і ваеннай тэхнікі DIMDEX-2026, якая праходзіць у Катары.

Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны, запланаваныя перамовы дэлегацыі з прадстаўнікамі вышэйшага ваеннага кіраўніцтва Катара.

На палях выставы ўжо адбыліся сустрэчы Муравейкі з начальнікам Генштаба ААЭ Ісай Сейфам Аль-Мазруі.

Фота: Міністэрства абароны
Фота: Міністэрства абароны
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!