Reform.news

Беларускія прадпрыемствы ў верасні прынялі на працу больш людзей, чым звольнілі

Рэдакцыя Reform.news · 30 кастрычніка 2026, 07:40

https://reform.news/be/belaruskija-pradpryemstvy-verasni-prynjali-na-pracu-bolsh-ljudzej-chym-zvolnili/

Беларускія прадпрыемствы ў верасні часцей бралі на працу, чым звальнялі. На гэта ўказваюць даныя Белстата. У справаздачу не ўключаюцца звесткі пра мікра- і малыя прадпрыемствы без ведамаснай падпарадкаванасці.

Усяго ў верасні былі прынятыя на працу 72,3 тыс. чалавек, а звольненыя — 64,8 тыс. Колькасць прынятых на працу перавысіла колькасць звольненых на 7474 чалавекі.

Колькасць працаўладкаванняў у параўнанні з вераснем 2025 года вырасла на 0,4%, а звальненняў – на 1,8%.

Па выніках студзеня — верасня беларускія прадпрыемствы прынялі на працу 611,86 тыс. чалавек, а звольнілі 644,57 тыс. Баланс склаўся на карысць звальненняў. Іх было на 32,7 тыс. больш.

У студзені — верасні колькасць працаўладкаванняў вырасла на 5,3%, а звальненняў — на 7,4%.

У верасні баланс на карысць звальненняў склаўся ў інфармацыі і сувязі (-227), сельскай, лясной і рыбнай гаспадарках (-1100), апрацоўчай прамысловасці (-542), транспарце і лагістыцы (-301), прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці (-555).

Баланс на карысць працаўладкаванняў у верасні склаўся ў будаўніцтве (+212), гандлі (+769), дзяржкіраванні (+60), ахове здароўя (+58), адукацыі (+9792).

Па выніках дзевяці месяцаў звальнялі больш, чым прымалі на працу, у апрацоўчай прамысловасці (-11 114), ахове здароўя (-2912), транспарце і лагістыцы (-5577), інфармацыі і сувязі (-1587), гандлі (-482), адукацыі (-13 592), прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці (-1010)

У студзені — верасні баланс на карысць працаўладкаванняў склаўся ў сельскай, лясной і рыбнай гаспадарках (+2419), будаўніцтве (+5901), дзяржкіраванні (+269).

Рэклама

Пакінуць адказ