Беларускія фуры з грушамі і кормам для жывёл затрымалі каля мяжы з Расіяй
Рэдакцыя Reform.news · 4 лютага 2026, 20:51
https://reform.news/be/belaruskija-fury-z-grushami-i-kormam-dlja-zhyvjol-zatrymali-kalja-mjazhy-z-rasijaj/Беларускія мытнікі ўстанавілі тры выпадкі парушэння заканадаўства пры транспарціроўцы тавараў у Расію.
У першым выпадку ў Добрушскім раёне спынілі два беларускія грузавікі, якія перавозілі 40 тон груш без неабходных таварасуправаджальных дакументаў і сертыфікатаў, што пацвярджаюць бяспеку прадукцыі. Кошт незаконна вывызеных фруктаў склаў каля 270 тысяч рублёў.
У другім выпадку супрацоўнікі Магілёўскай мытні выявілі грузавік беларускага перавозчыка, які накіроўваўся ў Расію з больш як 7,5 тонамі корму для жывёл коштам звыш 107 тысяч рублёў.
У дачыненні да перавозчыкаў распачаты адміністрацыйныя працэсы паводле арт. 13.12 КаАП. Парушальнікам пагражае штраф да 50% ад кошту тавараў, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта Беларусі.








