Рыжанкоў назваў сустрэчу з Сікорскім «вызначальнай»
Рэдакцыя Reform.news · 3 кастрычніка 2026, 16:08
https://reform.news/be/ryzhanko-nazva-sustrjechu-z-sikorskim-vyznachalnaj/Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў назваў «вызначальнай» сустрэчу з кіраўніком польскага МЗС Радаславам Сікорскім, якая адбылася 23 верасня на палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку.
«Сярод заходніх кантактаў я б адзначыў гэтую вызначальную сустрэчу», — сказаў ён у інтэрв’ю РИА “Новости”.
Ён адзначыў, што гэта была першая за апошнія гады сустрэча на ўзроўні кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Польшчы.
Рыжанкоў таксама расказаў пра сустрэчу з міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Славакіі Юраем Бланарам. Перамовы з прадстаўнікамі краін Еўрасаюза ён назваў навізной апошняга часу для беларускай знешняй палітыкі.
«Не таму, што мы не хацелі, а таму, што еўрапейцы па нейкіх прычынах саспелі для іх правядзення», — заявіў дыпламат.
