Беларускія цыгарэты не згарэлі пры падзенні дрона кантрабандыстаў у Літве
Рэдакцыя Reform.news · 23 верасня 2026, 12:28
https://reform.news/be/belaruskija-cygarjety-ne-zgarjeli-pry-padzenni-drona-kantrabandysta-u-litve/Літоўскія памежнікі збілі чарговы дрон кантрабандыстаў, які прывёз цыгарэты з Беларусі. Беспілотнік разбіўся і згарэў, але беларускія цыгарэты не пацярпелі.
Інцыдэнт адбыўся ў ноч з панядзелка на аўторак каля вёскі Лішкунішкес у Шальчынінкайскім раёне. Патрульныя пачулі гук беспілотніка, змаглі ўстанавіць з ім візуальны кантакт праз цеплавізар, а затым ужылі прыладу для перахопу дронаў. Беспілотнік упаў у лясістай мясцовасці.
Дрон знайшлі раніцай у аўторак прыкладна за 800 метраў ад дзяржмяжы. Пры падзенні беспілотнік згарэў, але яго груз не быў пашкоджаны. Канфіскаваныя дзве скрынкі (1000 пачкаў) цыгарэт Minsk Superslims. Партыя ацэненая ў 5,5 тыс. еўра.
Гэта ўжо 58-ы беспілотнік, перахоплены літоўскімі памежнікамі ў 2026 годзе. Летась яны перахапілі 59 дронаў.


