Рыжанкоў абмеркаваў супрацоўніцтва з Іранам
Рэдакцыя Reform.news · 24 ліпеня 2026, 17:05
https://reform.news/be/belaruski-ljasnichy-10-gado-hava-sja-rasii-pakul-jago-ne-djepartavali-2/Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў сустрэўся з кіраўніком МЗС Ірана Абасам Аракчы на палях пасяджэння Савета міністраў замежных спраў ШАС у Кыргызстане 24 ліпеня.
«Беларускі бок выказаў нязменную падтрымку Ірану ў абароне яго нацыянальнага суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і недапушчальнасці ўмяшання ва ўнутраныя справы», — паведамляе МЗС Беларусі.
Бакі абмеркавалі нарошчванне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне на міжнароднай арэне, зверылі графік будучых кантактаў на найвышэйшым і высокім узроўнях.
Як паведамляе МЗС Ірана, Рыжанкоў і Аракчы абмеркавалі ход рэалізацыі раней дасягнутых дамоўленасцяў, у прыватнасці, супрацоўніцтва паміж МЗС на 2026–2030 гады.
«Міністры замежных спраў Ірана і Беларусі таксама абмяняліся меркаваннямі наконт апошніх рэгіянальных і міжнародных падзей і падкрэслілі неабходнасць умацавання шматбаковасці, процідзеяння аднабаковым прымусовым мерам, а таксама выкарыстання патэнцыялу Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва для пашырэння палітычнага, эканамічнага і гандлёвага ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі», — заявілі ў МЗС Ірана.
