Фото: Артём Берестень, «Ваяр»
Мінабароны паведаміла аб накіраванні дывізіёна ЗРК на ахову дзяржмяжы. Такую задачу падраздзяленне атрымала ў рамках раптоўнай праверкі, якая праводзіцца камандуючым ВПС і войскамі ППА.
“Адзін з дывізіёнаў зенітнай ракетнай брыгады атрымаў баявое распараджэнне і вылучыўся ў прызначаны раён. Дывізіён выконвае рэальную задачу: заступае на баявое дзяжурства па ахове ўчастка Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы і прыкрыцці прызначанага аб’екта”, — паведамілі ў прэс-службе міністэрства.
Адзначаецца, што асаблівая ўвага была нададзена руху тэхнікі, разведцы. Для барацьбы з БПЛА задзейнічаны мабільная агнявая група, сродкі выяўлення і паражэння беспілотнікаў.