Беларускі аўтарынак за месяц вырас на 13%

У Беларусі ў лютым юрыдычныя асобы прадалі 4,1 тыс. новых легкавых аўтамабіляў. У параўнанні са студзенем продажы выраслі на 13%. Пра гэта паведамілі ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі.

Продажы BelGee і Geely у мінулым месяцы павялічыліся на 41% у параўнанні са студзенем, да 2,7 тыс. адзінак. На долю двух брэндаў прыйшлося 65% рынку.

Таксама ў БАА адзначылі зніжэнне продажаў расійскай маркі “Лада”. Яны зменшыліся на 13% да 470 аўтамабіляў.

“Лютаўскі рынак пацвердзіў трансфармацыю галіны — канцэнтрацыя попыту вакол айчыннага прадукту ўзмацняецца, а «зялёная» павестка становіцца вызначальнай для дылерскіх продажаў”, – гаворыцца ў паведамленні.

Трэба адзначыць, што продажы BelGee таксама высокімі тэмпамі растуць у Расіі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!