Виталий Демидович. Фото: БРКА
Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў (БРКА) абрала новае кіраўніцтва на пасяджэнні савета 13 лютага.
Новым старшынёй савета БРКА абраны Віталій Дземідовіч, яго намесніцай — Вольга Каралевіч.
Дземідовіч — адвакат са стажам 24 гады. У 2022 годзе быў абраны намеснікам старшыні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, у 2023 годзе стаў старшынёй Мінскай абласной калегіі. З 2024 года быў намеснікам старшыні БРКА.
З 2022 па 2026 год БРКА ўзначальваў Аляксей Швакоў.
«Гэтыя чатыры гады для мяне былі яркімі і цікавымі, яны дазволілі рэалізоўваць планы і па навучанні адвакатаў, і па падтрымцы нашай моладзі, па міжнародным супрацоўніцтве, было працягнута ўзаемадзеянне з грамадскімі арганізацыямі і дзяржаўнымі органамі… Але наперадзе нас усіх чакаюць новыя задачы, жыццё не стаіць на месцы. І сёння, застаючыся ў прафесіі ўжо ў іншай якасці, я па-ранейшаму верны нашай супольнасці і спадзяюся быць карысным ёй, працуючы і далей на карысць адвакатуры», — заявіў Швакоў.
У 2020 годзе ў Беларусі пачалося сістэматычнае пераследаванне адвакатаў. Адвакатаў, якія абаранялі абвінавачаных па палітычных артыкулах, пазбаўлялі ліцэнзій. Паводле звестак ініцыятывы «Права на абарону», 146 беларускіх адвакатаў пазбавіліся права на прафесію, шэсць знаходзяцца ў зняволенні.