Reform.news

Беларуская мытня зноў не дала ІП прывезці адзенне з Расіі

Рэдакцыя Reform.news · 5 чэрвеня 2026, 10:52

https://reform.news/be/belaruskaja-mytnja-zno-ne-dala-ip-pryvezci-adzenne-z-rasii/

Беларуская мытня працягвае перашкаджаць увозу адзення з расійскіх рынкаў. Сёння ДМК адсправаздачыўся пра перахоп двух транспартных сродкаў у рамках спецыяльнага мерапрыемства на беларуска-расійскай мяжы.

Мытнікі спынілі два аўтамабілі індывідуальных прадпрымальнікаў, у якіх знаходзілася больш за 500 адзінак адзення і абутку, у дачыненні да якіх адсутнічалі звесткі пра выплату мытных плацяжоў пры ўвозе на тэрыторыю ЕАЭС.

“У дачыненні да індывідуальных прадпрымальнікаў Гомельскай мытняй распачаты адміністрацыйныя працэсы ў адпаведнасці з арт. 13.12 КаАП Рэспублікі Беларусь”, — паведамілі ў ДМК.

Раней мытнікі пакінулі без тавару цэлы аўтобус прадпрымальнікаў, якія вярталіся з Масквы ў Гомель.

Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
Рэклама

Пакінуць адказ