Беларуская мытня спыніла вываз у Расію 4,5 тоны яблыкаў

Грамадзянін Расіі спрабаваў вывезці з Беларусі 4,5 тоны яблыкаў без дакументаў. Тавар затрымалі беларускія мытнікі.

Аўтамабіль з садавінай спынілі на трасе ў Добрушскім раёне. Вадзіцель, расійскі індывідуальны прадпрымальнік, не меў дакументаў на транспарціроўку яблыкаў. Кошт грузу ацэньваецца ў больш як 20 тысяч рублёў, паведамляе ДМК.

Гомельская мытня пачала адміністрацыйны працэс. Перавозчыку пагражае штраф у памеры да 50% ад кошту прадукцыі.

З пачатку года гомельскія мытнікі выявілі сем фактаў незаконнай перавозкі еўрапейскіх садавіны ў Расію. Было затрымана больш за 100 тон садавіны на агульны кошт больш за 700 тысяч рублёў.

Фото: ДМК
Фото: ДМК
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!