Reform.news

Беларуская мытня раскрыла схему незаконнага ўвозу грузавых цягачоў з ЕС

Рэдакцыя Reform.news · 27 ліпеня 2026, 16:11

https://reform.news/be/belaruskaja-mytnja-raskryla-shemu-nezakonnaga-vozu-gruzavyh-cjagacho-z-es/

Віцебскія мытнікі выявілі схему незаконнага ўвозу і легалізацыі трох седлавых цягачоў, за якія не былі выплачаныя мытныя плацяжы. Па факце ўхілення ад іх выплаты ў буйным памеры распачатая крымінальная справа.

Як паведамілі у ДМК, цягачы былі ўвезеныя ў Беларусь з краін Еўрасаюза пад выглядам раней зарэгістраваных у Расіі. Падчас спецыяльных мерапрыемстваў аўтамабілі былі затрыманыя. Трасалагічная экспертыза пацвердзіла факт змянення VIN-нумароў.

Да арганізацыі схемы датычныя двое грамадзян Расіі, якія дзейнічалі па папярэдняй змове з іншымі асобамі. Агульная сума нявыплачаных мытных плацяжоў перавысіла 173 тысячы рублёў.

Распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 231 КК (“Ухіленне ад выплаты мытных плацяжоў”). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне аж да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Фота: ДМК
Фота: ДМК
Рэклама

Пакінуць адказ