Беларуская лыжніца Ганна Каралёва паказала 45-ты вынік у алімпійскай гонцы ў Тэзера
Рэдакцыя Reform.news · 12 лютага 2026, 17:28
https://reform.news/be/belaruskaja-lyzhnica-ganna-karaljova-pakazala-45-ty-vynik-u-alimpijskaj-goncy-tjezera/Беларуская лыжніца Ганна Каралёва паказала 45-ты вынік у індывідуальнай гонцы з раздзельным стартам на 10 км вольным стылем на зімовых Алімпійскіх гульнях у Італіі.
Як паведамілі ў Нацыянальным камітэце Беларусі, спартсменка прайшла дыстанцыю ў добрым тэмпе, саступіўшы 3 хвіліны 10,01 секунды пераможцы — Фрыдзе Карлсан са Швецыі, якая ў Тэзера ў другі раз стала алімпійскай чэмпіёнкай. Усяго ў гонцы прынялі ўдзел 111 спартсменак.
Срэбны медаль заваявала шведка Эбба Андэрсан, бронзу — амерыканка Джэсі Дыгінс.
Раней на цяперашняй Алімпіядзе Каралёва заняла 34-е месца ў скіятлоне на дыстанцыі 10+10 км і стала 48-й у класічным спрынце.
