Беларускага таксіста прыгаварылі да 5 гадоў пазбаўлення волі ў Польшчы за сэксуальнае злачынства
Рэдакцыя Reform.news · 6 ліпеня 2026, 23:14
https://reform.news/be/belaruskaga-taksista-prygavaryli-da-5-gado-pazba-lennja-voli-polshchy-za-sjeksualnae-zlachynstva/Ва Уроцлаве грамадзяніна Беларусі прыгаварылі да пяці гадоў пазбаўлення волі за падманнае схіленне да палавога акту і распаўсюджванне фота пацярпелай. Прысуд быў вынесены 3 ліпеня. Мужчына таксама абвінавачваецца ў яшчэ адным падобным злачынстве.
Як паведамляе Раённая пракуратура Уроцлава, падсудны Павел С. працаваў кіроўцам таксі. Ён пазнаёміўся з пацярпелай праз інтэрнэт. У ноч з 10 на 11 лютага ён таемна даў дзяўчыне псіхаактыўныя рэчывы, якія выклікаюць стан бяспамяцтва і эйфарыі, уступіў з ёй у палавую сувязь, часткова здымаючы гэта на тэлефон. Калі жанчына пачынала прыходзіць у прытомнасць, ён даваў ёй новыя дозы наркотыку і не дазваляў выйсці з машыны.
Прысуд быў вынесены 3 ліпеня, але ён не ўступіў у законную сілу. Тым не менш беларуса затрымалі, паколькі ён абвінавачваецца ў здзяйсненні яшчэ аднаго падобнага злачынства.
Паводле новага абвінавачання, у ноч з 10 на 11 чэрвеня гэтага года ён прымусіў пацярпелую выпіць піва з псіхаактыўнымі рэчывамі, пагражаючы дзяўчыне нажом. Калі дзяўчына знаходзілася ў стане наркатычнага ап’янення, ён уступіў з ёй у палавую сувязь.
Паводле новага абвінавачання беларусу пагражае ад 3 да 20 гадоў пазбаўлення волі.
