Марина Зуева. Фото: t.me/olympicteamby
Беларуская канькабежка Марына Зуева заняла 6-е месца ў хуткасным бегу на 5000 метраў на XXV зімовых Алімпійскіх гульнях у Італіі, паведамляе Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі.
Яна выступала ў другой пары разам з канадкай Лорай Хол і паказала час 6.57,70. Першапачаткова Зуева павінна была стартаваць з галандкай Бентэ Керкхоф, але тая знялася па медыцынскіх паказаннях. Перамогу атрымала італьянка Франчэска Лалабрыджыда з вынікам 6.46,17.
На этапе Кубка свету ў Херэнвене беларуска была дзявятай з часам 6.53,46. Раней на Гульнях-2026 Зуева заняла 15-е месца на дыстанцыі 3000 метраў.