Reform.news

«Беларусбанк» адкрывае прадстаўніцтва ў Індыі

Рэдакцыя Reform.news · 8 ліпеня 2026, 09:29

https://reform.news/be/belarusbank-adkryvae-pradsta-nictva-indyi/

«Беларусбанк» адкрывае прадстаўніцтва ў Мумбаі ў Індыі. Як паведамілі ў прэс-службе банка, ужо атрыманы ўсе дазволы з індыйскага боку і завершаны працэдурныя пытанні.

Рашэнне аб адкрыцці прадстаўніцтва прынята «ў рамках комплекснай падтрымкі знешнеэканамічных аперацый кліентаў і арганізацыі ўстойлівых механізмаў разлікаў».

«Выбар Індыі ў якасці апорнага пункта працы з краінамі Глабальнага Поўдня абумоўлены высокім узроўнем узаемаадносін і істотным патэнцыялам іх развіцця», — растлумачылі ў прэс-службе «Беларусбанка».

Пра планы адкрыць прадстаўніцтва ў Індыі ў банку абвясцілі яшчэ ў верасні мінулага года. Тады быў сфарміраваны і пададзены адпаведны пакет дакументаў.

Рэклама

Пакінуць адказ