Беларуса затрымалі ў выніку паліцэйскай аперацыі ў Польшчы

Супрацоўнікі аддзела памежнай службы ў Варшаве сумесна з паліцыяй правялі аперацыю 21 красавіка. Яны шукалі замежнікаў, якія ўхіляюцца ад юрыдычнай адказнасці.

У выніку былі затрыманы сем чалавек. Адзін з іх — 32-гадовы грамадзянін Беларусі, які знаходзіўся ў вышуку. Яго затрымалі і этапіравалі ў найбліжэйшую папраўчую ўстанову.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!