Беларуса аштрафавалі на польскай мяжы за ўвоз наяўных без дэкларацыі
Рэдакцыя Reform.news · 27 мая 2026, 13:17
https://reform.news/be/belarusa-ashtrafavali-na-polskaj-mjazhy-za-voz-naja-nyh-bez-djeklaracyi/Грамадзянін Беларусі спрабаваў увезці ў Польшчу 17,3 тысячы долараў, не дэкларуючы іх. Яго аштрафавалі, паведамляе Палата падатковай адміністрацыі ў Беластоку.
У пункце пропуску «Баброўнікі» польскія мытнікі праверылі 27-гадовага кіроўцу грузавіка, які ўязджаў з Беларусі ў Польшчу. У ягоным багажы знайшлі 17,3 тысячы долараў, якія мужчына не задэклараваў.
За спробу незаконнага правозу валюты праз мяжу беларуса аштрафавалі на 8 тысяч злотых (2,2 тысячы долараў).
