Reform.news

Замежнік спрабаваў паляцець у Ерэван з падробленым пашпартам

Рэдакцыя Reform.news · 13 кастрычніка 2026, 10:11

https://reform.news/be/zamezhnik-sprabava-paljacec-u-erjevan-z-padroblenym-pashpartam/

У аэрапорце Мінска падчас памежнага кантролю на рэйс у Ерэван быў затрыманы замежны грамадзянін.

Як паведамілі ў ДПК, мужчына прад’явіў беларускім памежнікам расійскі пашпарт. Дакумент выклікаў падазрэнні. Пасля праверкі было ўстаноўлена, што ў пашпарце была заменена фатаграфія ўладальніка.

Парушальніка змясцілі ў ІЧУ да ўстанаўлення асобы.

Распачаты адміністрацыйны працэс. Затрыманаму таксама можа пагражаць крымінальная адказнасць за выкарыстанне падробленага дакумента.

Рэклама

Пакінуць адказ