Reform.news

Беларусь і РФ узмоцняць кааперацыю ў ВПК

Рэдакцыя Reform.news · 23 кастрычніка 2026, 07:14

https://reform.news/be/belarus-i-rf-uzmocnjac-kaaperacyju-vpk/

Беларусь і РФ працягнуць нарошчваць кааперацыйныя сувязі ў ваенна-прамысловым комплексе. Пра гэта паведамілі ў Дзяржкамваенпраме па выніках пасяджэння міжурадавай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, якое прайшло 20-22 кастрычніка ў Казані.

Беларускую дэлегацыю ўзначальваў старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус, расійскую – дырэктар Федэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Дзмітрый Шугаеў.

“Удзельнікі падвялі вынікі сумеснай працы, ацанілі выкананне раней дасягнутых дамоўленасцей і выпрацавалі адзіныя падыходы да вырашэння асобных задач. Галоўны акцэнт перамоў быў зроблены на далейшым паглыбленні інтэграцыі і развіцці сумесных праектаў у ваенна-прамысловай сферы”, – паведамілі ў камітэце.

Па выніках пасяджэння быў падпісаны пратакол, які замацаваў прынятыя рашэнні па:

  • нарошчванні кааперацыйных сувязей паміж прадпрыемствамі ВПК Беларусі і Расіі;
  • узгодненых пазіцыях па ключавых напрамках двухбаковага супрацоўніцтва;
  • механізмах кантролю за выкананнем дасягнутых дамоўленасцей.
Рэклама

Пакінуць адказ