Беларусь і КНДР падпішуць пагадненне аб “бязвізе”

У найбліжэйшы час будзе падпісана пагадненне аб бязвізавых паездках грамадзян Беларусі і КНДР. Пра гэта 23 жніўня ў вячэрнім эфіры тэлеканала “Беларусь 1” заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.

“Пагадненне ўжо гатовае. Засталіся толькі тэхнічныя моманты. У самы найбліжэйшы час мы яго падпішам”, — сказаў ён.

“У мяне адбылася сустрэча з міністрам замежных спраў КНДР. З ёй мы абмеркавалі ўвесь комплекс двухбаковых адносін, у тым ліку дамовіліся аб найбліжэйшых кантактах па лініі МЗС і якраз аб падпісанні шэрагу пагадненняў, у тым ліку гэтага важнага пагаднення аб бязвізавых паездках грамадзян”, — дадаў Рыжанкоў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!