Фото: @vfbsuir
У тэлеграм-каналах Ваенны факультэт «БДУІР» і «Ваенная адукацыя» быў апублікаваны фотарэпартаж пад назвай «Адзін дзень з жыцця курсанта ваеннага факультэта БДУІР». Пост правісеў нейкі час, а затым быў выдалены, заўважыў тэлеграм-канал «Успели».
На фотаздымках студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі ў ціры трэніруюцца страляць з аўтамата і зараджаць абоймы патронамі. Звяртае на сябе ўвагу, што ўсё гэта яны робяць на фоне чорнага сцяга расійскай ПВК «Вагнер».
Па якой прычыне быў выдалены пост, не паведамляецца.