БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі з 2 па 6 ліпеня
Рэдакцыя Reform.news · 10 чэрвеня 2026, 11:26
https://reform.news/be/bch-pryznachyla-dadatkovyja-cjagniki-z-2-pa-6-lipenja/Беларуская чыгунка ў перыяд з 2 па 6 ліпеня прызначыла дадатковыя цягнікі. Беларусаў чакаюць доўгія выхадныя ў сувязі з Днём Незалежнасці. Усяго прызначана 26 цягнікоў.
“У міжрэгіянальных зносінах будуць курсіраваць 18 дадатковых цягнікоў па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках: Мінск – Брэст, Мінск – Гомель і Мінск – Магілёў.
Акрамя таго, ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЧ» прызначана 8 дадатковых цягнікоў у міжнародных зносінах па маршрутах: Брэст – Санкт-Пецярбург, Гомель – Санкт-Пецярбург і Мінск – Санкт-Пецярбург”, — паведамілі ў БЧ.
