Баявы дрон упаў у Віцебскай вобласці — «Наша Ніва»

У Віцебскай вобласці на поўдзень ад Глыбокага 17 мая ўпаў баявы дрон, паведамляе «Наша Ніва».

«Мяркуючы па ўсім, ён не выбухнуў сам, а сілавікі падарвалі яго на месцы», — піша выданне.

Афіцыйна ўлады не паведамлялі пра інцыдэнт.

Раней камандуючы ВПС і войскамі СПА Андрэй Лук’яновіч заяўляў, што залёты дронаў у Беларусь фіксуюцца практычна штодня.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!