Reform.news

Астапенка ўзначаліў дэлегацыю беларускіх дэмсіл у ПАСЕ

Рэдакцыя Reform.news · 27 жніўня 2026, 12:09

https://reform.news/be/astapenka-znachali-djelegacyju-belaruskih-djemsil-u-pase/

Уладзімір Астапенка ўзначаліў дэлегацыю беларускіх дэмсіл у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.

Напярэдадні адбылося першае пасяджэнне дэлегацыі, абранай Каардынацыйнай радай. Абмяркоўваліся прыярытэты і план дзеянняў, размеркаваны напрамкі працы ў камітэтах і палітычных групах ПАСЕ, а таксама быў абраны кіраўнік дэлегацыі.

Спікер КР Арцём Брухан накіраваў кіраўніку ПАСЕ афіцыйнае паведамленне аб стварэнні беларускай дэлегацыі.

Акрамя Уладзіміра Астапенкі, у яе ўвайшлі Павел Латушка і Ксенія Луцкіна, Яўген Андрэйчык, Аляксандра Мамаева і Ганна Скрыган.

Рэклама

Пакінуць адказ