Юрий Костюченко. Источник: "Вясна"
Аспіранта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Юрыя Касцючэнку пазбавілі прэзідэнцкай стыпендыі праз прысуд, які ўступіў у законную сілу.
Такое рашэнне прыняла Рэспубліканская рада па падтрымцы адоранай і таленавітай моладзі, перспектыўных праектаў, а зацвердзіў яго Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем.
«Пазбавіць Касцючэнку Юрыя Аляксандравіча, аспіранта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, права на выплату стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам на 2026 год у сувязі з прысудам Мінскага гарадскога суда ад 24 красавіка 2026 г., які ўступіў у законную сілу 3 мая 2026 г.», — гаворыцца ў распараджэнні, апублікаваным на сайце Лукашэнкі.
Юрый Касцючэнка ўнесены ў спіс «экстрэмістаў» МУС. Там пазначана, што яго судзілі паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).