Николай Лукашенко. Фото: БелТА
Малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі Мікалай зноў увайшоў у лік атрымальнікаў прэзідэнцкай стыпендыі за другі семестр 2025/2026 навучальнага года.
Распараджэнне аб падтрымцы адоранай і таленавітай моладзі, перспектыўных праектаў падпісаў Аляксандр Лукашэнка. На гэтыя мэты з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду Лукашэнкі выдзяляецца 758 тысяч рублёў.
Прэзідэнцкія стыпендыі прызначаныя 197 студэнтам ВНУ. Гран-прэмій з прысваеннем звання лаўрэата спецыяльнага фонду ўдастоеныя 29 пераможцаў міжнародных алімпіяд, конкурсаў і фестываляў.
Спецыяльныя прэміі атрымаюць 79 навучэнцаў, студэнтаў, курсантаў і 11 творчых калектываў.
За ўклад у выхаванне таленавітай моладзі ўзнагароджанні прызначаныя 14 выкладчыкам.
Мікалай Лукашэнка вучыўся па сумеснай адукацыйнай беларуска-кітайскай праграме БДУ і Пекінскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «біятэхналогія». Сёлета ён скончыў 4-ы курс і атрымаў дыплом. Мікалай атрымліваў спецыяльныя стыпендыі ад бацькі з 1-га курса.