Арганізатараў закупак электратэхнічнай прадукцыі падазраюць у хабарніцтве

У Гомельскай вобласці раскрытая карупцыйная схема, адсправаздачылася прэс-служба МУС.

Падазраюцца пяць чалавек ва ўзросце ад 28 да 59 гадоў. Яны займалі пасады, звязаныя з арганізацыяй закупак у ЖКГ і агракомплексе. Паводле версіі міліцыі, фігуранты бралі адкаты пры закупках электратэхнічнай прадукцыі.

Схема працавала са студзеня 2023 года па люты 2025 года.

Узбуджаныя крымінальныя справы.

Фота: МУС
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!