Артем Лебедько на суде 21 августа 2023 г. Фото: БелТА
Арцём Лябедзька, сын Анатоля Лябедзькі, выйшаў на волю. Пра гэта палітык паведаміў у Facebook.
Арцёма Лябедзьку затрымалі ў сакавіку 2023 года паводле адміністрацыйнага артыкула. Пазней у дачыненні да яго завялі крымінальную справу паводле артыкула аб фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці. У жніўні 2023 года яго прыгаварылі да 3,5 года калоніі. Лябедзьку прызналі вінаватым паводле артыкула аб фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (арт. 361-2 КК). Паводле матэрыялаў справы, у 2020 годзе Арцём «з матываў ідэалагічнай варожасці» зрабіў пераводы тром фондам, прызнаным «экстрэмісцкімі фарміраваннямі». Сродкі пералічваліся праз плацежную сістэму Facebook. Лябедзька не прызнаў віны.