Фото: Felix Mittermeier / Unsplash.com
“Раніцай і ўдзень 27 мая (серада) на большай частцы тэрыторыі рэспублікі і ў Мінску чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с”, — гаворыцца ў ім.
Падобнае папярэджанне дзейнічае і сёння.
Заўтра надвор’е ў Беларусі працягнуць вызначаць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з поўначы Еўропы, і прахалодная паветраная маса. Воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.
У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +7… +13°С, у паўднёва-заходніх раёнах +14… +16°С, максімальная ўдзень складзе ад +13°С па поўначы да +21°С па поўдні.