Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны на выходныя з-за ветру
Рэдакцыя Reform.news · 27 снежня 2025, 12:44
https://reform.news/be/aranzhavy-zroven-nebjaspeki-abveshchany-na-vyhodnyja-z-za-vetru/Сіноптыкі абвясцілі у Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі з-за ветру. Сёння днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне заходняга ветру з парывамі 15–20 м/с. Заўтра ў многіх раёнах краіны чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру з парывамі 15–20 м/с, па захадзе месцамі да 24 м/с.
28 снежня надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону, які перамяшчаецца з Наўгародскай вобласці Расіі ўздоўж усходніх межаў Беларусі. Чакаецца пераважна воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі, у асноўным снег, мокры снег.
У асобных раёнах чакаецца мяцеліца. Уначы і раніцай месцамі па ўсходзе чакаецца моцны снег, наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца.
Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад −3°С да +3°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, раніцай і днём будзе расці.
